Newsletter Help

Сяброўства ў КПР

Become a KPR member, and enjoy cheaper prices immediately. Register here.

Рэгістрацыйная Форма Сяброўства ў КПР

Я жадаю зрабіцца сябрам КПР:

Сяброўства ў КПР

Ад верасня 2007 года вы маглі зрабіцца сябрам КПР, нават калі Вы не разумелі славацкай мовы і не гаварылі на ёй.
У 2000 годзе мы арганізавалі наш клуб на славацкай мове. Ад таго часу да нас далучылася шмат сяброў, галоўным чынам са Славаччыны і Чэхіі.
Цяпер Вы таксама можаце карыстацца ўсімі перавагамі сяброўства ў «КПР Славакія» - і гэта няважна, хто Вы ёсць, і на якой мове размаўляеце.
Мы вітаем аматараў раслін з усяго свету. Далучайцеся да нас зараз!
З 2009 года наш клубны часопіс «Батанікс» таксама даступны на беларускай мове.
Збірайцеся з іншымі садаводамі-аматарамі, якія размаўляюць па-беларуску, і пачынайце пісаць артыкулы аб раслінах ды садаводстве на Вашай матчынай мове!
Дзеля Вашага самавыяўлення няма ніякіх абмежаванняў!

Сяброўства ў «КПР Славакія»

Навошта рабіцца сябрам КПР

1. Сябры КПР могуць мець замовы па лепшых цэнах. Глядзі некаторыя прыклады ніжэй. (Па замовам няма абмежаванняў па мінімуму.)

Цана для чальцоў KPR Цана для замоўцаў-нечальцоў %-зніжка
0,50 € 0,70 € 29%
0,70 € 0,90 € 22%
1,00 € 1,50 € 33%
3 € 4 € 25%

2. Кожны сябра КПР штогод можа бяспллатна набыць 5 узораў насення (за выключэннем насення пальмаў і сагаўнікоў, а таксама насення некаторых выбраных відаў) з Банка Раслін і Насення. Звыш таго, сябры КПР маюць права на 50% зніжку на іншыя ўзоры (стандартная цана роўная 1 Еўра за ўзор; у той час як цана для сяброў КПР роўная толькі 0,50 Еўра).

3. Заказы сяброў КПР афармляюцца ранней заказаў нясяброў КПР.

4. На працягу году бясплатныя кансультацыі на 11 мовах, што тычыцца вырошчвання раслін.

5. Вы можаце выкарыстоўваць паслугі Адкрытага рахунку

Адкрыты рахунак - Інфармацыя пра Адкрыты рахунак
Адкрыты рахунак ёсць найзручнейшы спосаб куплі ў КР. Вы дасылаеце нам грошы перад замовай якога-небудзь тавару – кожны раз, калі Вы пажадаеце зрабіць замову, яна неадкладна будзе аплачвацца з балнсу Вашага Адкрытага Рахунку. Гэта значыць, што дзеля пачатку працы з Вашай замовай нам ня трэба чакаць атрымання Вашай аплаты, а Ваша замова неадкладна будзе спакаваная і адасланая. Фонды на Ваш Адкрыты рахунак Вы можаце дадаваць хоць-калі, выкарыстоўваючы кожны з прымальных спосабаў аплаты.
У любы час, калі Вы жадаеце дадаць грашовыя сродкі на Ваш Адкрыты рахунак, дзеля таго каб мы змаглі вызначыць мэту Вашага плацяжу, напішыце Ваш асабісты нумар. Як толькі мы атрымаем Ваш плацёж, мы зможам дадаць фонды на Ваш Адкрыты рахунак. Для дадавання фондаў на Ваш Адкрыты рахунак не існуе ніякіх абмяжаванняў. Як толькі фонды з’явяцца на балансе Вашага Адкрытага Рахунку, тады Вы можаце выкарыстоўваць яго.
Калі Вы жадаеце аплаціць Вашу замову, выкарыстоўваючы баланс Вашага Адкрытага Рахунку, проста паінфармуйце нас пра гэта паведамленнем наступнага зместу: «Мая замова будзе аплачана з выкарыстаннем нумара майго Адкрытага Рахунку. XXXXXXX». Аплата за Вашу замову будзе адлічана, як толькі яна пачне афармляцца, і зараз жа пасля пакавання яна неадкладана будзе адаслана.
Вы можаце папрасіць, каб грашовыя сродкі з Вашага Адкрытага Рахунку былі звернуты Вам. Аднак мейце на ўвазе, што за зварот грошай з Вас будзе спагнана аплата. Яна не будзе спаганяцца, калі грошы будуць вяртацца праз ПэйПэл; пры вяртанні Вашых грошай праз moneybookers.com максімальная аплата будзе толькі 0,50 Еўра. Аплаты не спаганяюцца пры вяртанні Вашых грошай праз унутраны банкаўскі перавод у Славаччыне і Чэхіі. Калі ласка, не вагайцеся звязвацца з намі, калі справа датычыць аплат / іншых спосабаў плацяжу для кожнай краіны. Грошы з Вашага Адкрытага Рахунку мы вернем на працягу 60 дзён з моманту атрымання Вашай просьбы.
Заўвага: Выкарыстоўваючы Адкрыты рахунак Вы зэканоміце грошы на плацяжах за грашовыя пераводы. Вам толькі неабходна перавесці грошы на Ваш Адкрыты рахунак адзін раз і аплачваць Вашы замовы з гэтага рахунку столькі разоў, колькі Вам неабходна.
Якія-небудзь пытанні?

6. Калі ў 2017 годзе Вы замовілі на суму, якая перавышае 80 Еўра, Вы зможаце бясплатна зрабіць заказ на хоць-якое насенне коштам 10 Еўра!

7. Штогадовая латарэя з выйгранкамі бясплатнага купляння за 50, 30 і 15 Еўра з намі!

...і шмат якіх іншых пераваг, аб якіх мы будзем Вас інфармаваць.

Умовы сяброўства

1. Вам неабходна запоўніць Рэгістрацыйную Форму Сяброўства ў КПР ды да 31 траўня году, на які Вы жадаеце аформіць сяброўства, аплаціць гадавы ўступны ўзнос роўны 10 Еўра. Грошы з сяброўскіх узносаў выкарыстоўваюцца для развіцця дзейнасці КПР па ўсяму свету.

Гадавы сяброўскі ўзнос на 2017 год

((Сяброўства сапраўднае ад 1.10.2016 г. да 31.12.2017 г.)

Гадавая падпіска Першы год Аднаўленне на наступны год
10 Euro 5 Euro

2. Вы павінны, прынамсі, зрабіць 2 замовы на год з Прапановы Клуба. Для кожнай замовы абмежавання па мінімуму няма.

3. Разам з Вашым сяброўскім уступным узносам Вы таксама можаце заплаціць добраахвотныя ўзносы, якія таксама будуць выкарыстоўвацца для развіцця сеткі КПР па ўсім свеце.

Вы зацікавіліся сяброўствам у КПР? Гэта лёгка! Далучайцеся да нас проста зараз. Папросту запоўніце гэтую Рэгістрацыйную Форму Сяброўства ў КПР.

Рэгістрацыйная Форма Сяброўства ў КПР

Я жадаю зрабіцца сябрам КПР:


You have add this item into your Shopping Cart.